Як зламаць пэндзлі і намаляваць пальцамі цэлы свет?
![Мастачка Вераніка Краснова / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ronni1.jpg.webp?itok=AJZb8Hm3)
Мастачка Вераніка Краснова / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
У галерэі кавярні "Грай" у Мінску адкрылася выстава карцін мастачкі Веранікі Красновай "Свет на далоні". Іспанія, Індыя, Італія, Францыя і іншыя куткі свету выяўленыя на 82-х палотнах. Усе гэтыя працы мастачка напісала... пальцамі. Адсюль і творчы псеўданім — Роні Голдфінгер.
Што натхняе мастачку? Колькі часу яна траціць на працу над сваімі карцінамі? Ці цяжка быць у Беларусі некласічным майстрам?