Як жыхары Мінска могуць даведацца пра дату ўключэння ацяплення ў доме

Як жыхары Мінска могуць даведацца пра дату ўключэння ацяплення ў доме

23 верасня Мінгарвыканкам прыняў рашэнне пра пачатак ацяпляльнага сезону ў сталіцы. Да такога рашэння чыноўнікаў падштурхнула халоднае надвор'е. Спачатку цяпло пачало з'яўляцца ў дзіцячых садках, школах, лякарнях. З аўторка яно пачне паступова прыходзіць і ў кватэры мінчукоў.  Усе дамы абяцаюць падключыць у пяцідзённы тэрмін. У Мінгарвыканкаме абяцаюць, што зроблена гэта будзе "як мага хутчэй".

А пакуль жыхары Мінска маюць магчымасць даведацца аб даце падключэння ацяплення ў канкрэтным жылым доме. Як інфармуе minsknews.by, для гэтага ёсць тры спосабы. Першы — можна патэлефанаваць у кантакт-цэнтр ЖКГ па нумары 115, другі — прапануецца скарыстацца сэрвісам на сайце 115.бел, дзе трэба зайсці ў раздзел "Кантакт-цэнтр ЖКГ". Ёсць і трэці спосаб — можна скарыстацца чат-ботам 115. У Viber ці Telegram яму трэба адправіць запыт, у якім называецца вуліца і нумар дома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі