Як выглядалі кандыдаты адразу пасля рэгістрацыі (фота)

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты працягвалася амаль тры гадзіны. Спачатку доўга і нудна зачытвалі інфармацыю пра праверку подпісаў, потым яшчэ бюракратыя. У выніку такія жаданыя пасведчанні кандыдаты атрымлівалі ў стомленым стане. Еўрарадыё паказвае, як выглядалі кандыдаты адразу пасля таго, як атрымалі пасведчанні з рук Лідзіі Ярмошынай.

Таццяна Караткевіч выйшла па пасведчанне першай. Не скажаш, што першая жанчына-кандыдат у гісторыі Беларусі свяцілася ад радасці.
А вось кандыдат-ветэран Сяргей Гайдукевіч зусім наадварот. Ён выпраменьваў радасць і аптымізм.
Мікалай Улаховіч рынуўся за пасведчаннем раней часу, яшчэ да галасаввання. "Я першы раз, пакуль слаба арыентуюся", — апраўдваўся ён.
А вось галоўны кандыдат Аляксандр Лукашэнка сам па пасведчанне не прыйшоў, паслаў кіраўніка штаба Міхаіла Арду. Той меў каменны твар. Праўда, пасля завяршэння паседжання журналісты вывелі пасланніка дзейнага кіраўніка краіны на эмоцыі.