Вы тут

“Як так можна, Юрый?!” — дэбаты Губарэвіча і Янукевіча ў эфіры Еўрарадыё

Аляксей Янукевіч, Зміцер Лукашук і Юрый Губарэвіч / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Кааліцыя апазіцыі развалілася, не датрываўшы нават да заканчэння працэдуры праймерыз. Спачатку, гучна бразнуўшы дзвярыма, з праймерыз выйшаў сустаршыня БХД Павел Севярынец, за ім на стол пасведчанне прэтэндэнта на званне адзінага кандыдата ад апазіцыі паклаў прадстаўнік ПБНФ Аляксей Янукевіч. Але разысціся палюбоўна ў былых паплечнікаў сіл не хапіла. Аляксей Янукевіч гучна абвінаваціў Юрыя Губарэвіча ў палітычнай амаральнасці, той, у сваю чаргу, калег — у інфантылізме.

Што стала прычынай разладу ў шэрагах былых паплечнікаў? Што дрэннага ў тым, што на сустрэчы ўдзельнікаў праймерыз прыходзяць прадстаўнікі мясцовай улады? Ці правільна дзяліць выбаршчыкаў на правільных і няправільных?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар Руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч і намеснік старшыні ПБНФ Аляксей Янукевіч.

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.