Як дзейнічаць, калі вам у твар распылілі газ: парады лекара

Слезацечны газ / habr.com
Слезацечны газ / habr.com

Мінскі анестэзіёлаг-рэаніматолаг і валанцёр, якая працуе на акцыях пратэсту, апублікавала памятку для пацярпелых ад атручэння слезацечным газам. "Ніколі не думала, што давядзецца пра гэта пісаць, але жыццё прымусіла", — кажа лекар.

Беларускія сілавікі нярэдка выкарыстоўваюць слезацечны газ падчас разгону акцый пратэсту. Рэчыва выклікае слёзы, смыленне, блефараспазму (міжвольнае закрыццё павекаў), святлабоязь, ацёк рагавіцы, моцны насмарк, чханне, кашаль, дыхавіцу, сып, эрытэму.

Нягледзячы на адносную бяспеку слезацечнага газу ў параўнанні з іншымі спецсродкамі, ён можа выклікаць ацёк лёгкіх і апноэ (спыненне дыхання).

Калі вы ці хтосьці побач пацярпелі ад слезацечнага газу, трэба дзейнічаць так:

1. Пастарацца выйсці на свежае паветра.

2. Не церці вочы рукамі.

3. Акуратна прамакнуць пашкоджаныя ўчасткі сухімі сурвэткамі, выкарыстоўваючы на новы ўчастак новую сухую сурвэтку. Не размазваць рэчыва па скуры.

4. Вельмі важна рабіць усё гэта чыстымі рукамі.

5. Прамыць вочы фізіялагічным растворам (рухаючыся ад кута вока каля пераносся па кірунку да перыферыі павека да скроні).

Как действовать, если вам в лицо распылили газ: советы врача
Як правільна прамываць вочы

6. Старанна памыць твар з мыльнай пенай, а потым змыць. Як варыянт: прамочваць пашкоджаныя ўчасткі скуры, выкарыстоўваючы кожны раз новую сурвэтку, змочаную ў спірце або перакісе вадароду, тлустым малацэ.

7. Ні ў якім выпадку не расціраць скуру.

8. Папіць тлустага малака, калі ёсць пачуццё смылення ў роце.

9. Апрацаваць твар супрацьапёкавым спрэем. Напрыклад, пантэнолам. Пры працяглым уздзеянні на скуру слезацечны газ можа выклікаць апёкі, пасля якіх застаюцца рубцы.

10. У вочы закапаць сродак "Карнерэгель" ці іншы пратэктар рагавіцы.

11. Зняць вопратку і некалькі разоў памыць.

12. Для зніжэння болевых адчуванняў у вачах і купіравання блефараспазмы можна закапаць у вочы любы мясцовы афтальмалагічны анестэтык. Напрыклад, лідакаін. Калі пасля правядзення працэдур сімптомы паражэння захоўваюцца — неабходна даставіць пацярпелага ў найбліжэйшую медыцынскую ўстанову.

Медык раіць тым, хто выходзіць на маршы, загадзя падрыхтавацца да магчымага паражэння слезацечным газам. Пажадана надзець рэспіратар ці маску з класам аховы N99/N100~FFP2 / FFP3. Каб абараніць вочы, можна выкарыстоўваць герметычныя акуляры або стаматалагічныя шчыткі. Таксама лішнімі не будуць пальчаткі, адзенне з доўгімі рукавамі, якое закрывае адкрытыя ўчасткі скуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі