Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску ў навагоднюю ноч

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску ў навагоднюю ноч

Транспартнікі Мінска склалі навагодні графік руху аўтобусаў, тралейбусаў, трамваеў і метро. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь”, у ноч на 1 студзеня на шэрагу маршрутаў павялічаць колькасць машын.

З 24 снежня па 7 студзеня з 10:00 да 22:00 пускаюць болей аўтобусаў на маршруце №1. 30 і 31 снежня часцей будуць хадзіць аўтобусы № 9Д, 22, 24, 29, 42, 43Д, 54, 60, 69, 73, 74С, 78, 85С, 90, 99, 102, 104, 112С, 113С, 121, 921; тралейбусы № 2, 6, 16, 20, 22, 27, 29, 33, 46, 60; трамваі № 1 і 3.

У навагоднюю ноч грамадскі транспарт будзе працаваць да 5:00. На гэты час задзейнічана 26 маршрутаў аўтобусаў, 10 маршрутаў тралейбусаў (№ 3, 6, 20, 27, 29, 48, 53, 57, 62, 92) і 2 — трамваяў (№4,6).

Апроч таго раз на гадзіну будуць хадзіць прыгарадныя аўтобусы №343 “ДС Уручча-2 — ст. Калодзішчы” і раз на паўтары гадзіны — №429 “ДС Дружная — Атоліна”.

Метро 31 снежня з 11:00 да 20:00 будзе пускаць цягнікі з інтэрвалам у 6 хвілінаў (на абедзвюх лініях), з 20:00 да 24:00 — з інтэрвалам 10 хвілінаў і затым з 0:00 да 4:00 — кожныя 6 хвілінаў.

У 4:15 закрыюць уваход пасажыраў на станцыі “Няміга”, “Купалаўская” (з боку праспекта Незалежнасці), “Кастрычніцкая”, “Фрунзенская”. Астатнія станцыі зачыняцца ў 4:00. У 5:30 падземка адновіць працу.

Плануецца таксама задзейнічаць рэзервовы састаў наземнага транспарту і метро для перавозак пасажыраў пасля святочнага феерверка (1:45) і завяршэння святочных гулянняў (4:00).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі