Ягор Забелаў сыграе з бэк-вакалісткай Rammstein

Беларускі рок-баянст Ягор Забелаў, лідар Yegor Zabelov trio і музыка гурта Gurzuf бярэ ўдзел у нямецкім праекце Bobo und Herzfeld. Запраўляе дуэтам Bobo und Herzfeld Крысціяна Хебальд, больш вядомая як Бобо, бэк-вакалістка Rammstein, якую можна пачуць у хіце гурта "Engel" і на альбоме "Mutter". Бобо спявае песні на народныя тэксты і на вершы старажытных нямецкіх паэтаў, а дапамагае ёй музыка і кампазітар Себасцьян Хэрцфэльд, які грае на прэпарыраваным фартэпіяна, фізгармоніі, перкусіі і бас-гітары.


"Яны мне напісалі і прапанавалі пайграць разам. Маўляў, нам параілі цябе арганізатары, — распавядае Ягор. — Я ездзіў да іх на рэпетыцыі. Гэта сучасная музыка, сучасныя песні, якія, хутчэй, гучаць як нейкі мінімал, бліжэй нават да электронікі, хаця яна амаль не выкарыстоўваецца. Толькі невялікія эфекты ёсць у мяне і на вакале. Мы зрабілі праграму з песень, якія ўвайшлі ў гэтыя альбомы".


1 лістапада Bobo and Herzfeld feat. Yegor Zabelov выступіць на фестывалі Akkordeon Akut Festival у нямецкім Хаале. Апынулася, што гэта будзе падвойны канцэрт. У другой частцы на сцэну выйдзе адзін з самых знакамітых акардэаністаў свету француз Рышар Гальяна з аркестрам.


Дарэчы, выступ Bobo and Herzfeld feat. Yegor Zabelov будзе здымацца на відэа. У планах праекта — гастролі па Еўропе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі