Ягор Шаранговіч вернецца з-за акіяну ў мінскае "Дынама"

Ягор Шаранговіч вернецца з-за акіяну ў мінскае "Дынама"

Ягор Шаранговіч вернецца з-за акіяну ў хакейнае мінскае "Дынама". Беларускі клуб аб'явіў, што дасягнуў дамоўленасці аб падпісанні кантракту з 22-гадовым форвардам. Дагэтуль ён выступаў за "Бінгемптон" у АХЛ.

Шаранговіч гуляў за дынамаўцаў ў сезоне 2017/2018 гадоў, у 47 матчах набраў 12 ачкоў (4+8).

"Ведаю, што Ягор шчыра любіць "Дынама", і ўпэўнены, што ён узмоцніць каманду і стане важным гульцом для нас", — сказаў гендырэктар Дзмітрый Баскаў. Паводле яго слоў, калі ў хакеіста з'явіцца шанец зноў з'ехаць у Паўночную Амерыку, яго адпусцяць.

Таксама 16 ліпеня стала вядома, што з ХК "Дынама-Мінск" працягнуў кантракт абаронца Дзмітрый Знахарэнка, пробны кантракт падпісаў расійскі форвард Раман Гарбуноў.

Ягор Шаранговіч вернецца з-за акіяну ў мінскае "Дынама"
Ягор Шаранговіч / hcdinamo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі