#ягобарацьба: як Лукашэнка 14 гадоў змагаецца з "картай паляка" — і прайграе

Барацьба за ўраджай для Лукашэнкі праходзіць больш вынікова, чым з "картай паляка" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Барацьба за ўраджай для Лукашэнкі праходзіць больш вынікова, чым з "картай паляка" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

"Неабходна таксама абмеркаваць патрабаванні да нашых суайчыннікаў, якія атрымалі карту паляка і іншыя падобныя дакументы", паставіў чыноўнікам задачу Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 6 верасня ў кантэксце разгляду магчымасці пазбаўлення грамадзянства.

"Карта паляка" — дакумент, які пацвярджае польскае паходжанне чалавека і дае некаторыя неграмадзянскія правы ў Польшчы, — з'явілася ў канцы 2007 года. Лідары па атрыманні "карты" — беларусы: па звестках польскага боку, дакумент выдадзены больш чым 130 тысячам грамадзян краіны.

Змагаецца Лукашэнка і яго вертыкаль з "картай паляка" з моманту яе з'яўлення. Яго барацьба праходзіць не вельмі паспяхова.

 

Першы этап вайны: пагразілі і забыліся

У лютым 2008 года Лукашэнка прыехаў у нядаўна адкрыты корпус факультэта журналістыкі БДУ. Выступаючы перад студэнтамі, ён закрануў тэму "карты паляка", назваўшы яе "спробай умяшацца ва ўнутраныя справы Беларусі, разыгрываючы нацыянальную карту".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі