Windows 10 будзе бясплатным абнаўленнем

Новая аперацыйная сістэма Windows 10 будзе прапанаваная бясплатна тым карыстальнікам, у якіх ужо ўстаноўленыя самыя апошнія версіі Windows. Пра гэта заявіў прадстаўнік карпарацыі Microsoft Тэры Маерсан, перадае ВВС. Гэта значны крок для карпарацыі, у якой адной з асноўных крыніц даходу заўжды быў продаж копій аперацыйнай сістэмы.

Чакаецца, што Windows 10 з'явіцца на рынку ўвосень. Па словах Маерсана, на працягу 2016 года яе змогуць бясплатна ўсталяваць цяперашнія карыстальнікі Windows 7, Windows 8.1 і Windows Phone 8.1.

Фота — thenextweb.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі