Сілавікі вызвалілі дырэктарку рэпэтыцыйнага цэнтра "100 балаў" Таццяну Карней, паведамляе Радыё "Свабода".
Затрыманай застаецца бухгалтарка цэнтра. Ператрусы, якія адбыліся ў мінскім офісе і рэгіянальных філіялах цэнтра, былі звязаныя з цікаўнасцю фінансавай міліцыі да дзейнасці цэнтра.
Як распавядала Еўрарадыё, ператрусы ў офісах цэнтра "100 балаў" адбыліся 29 сакавіка.
Саўладальнік цэнтра, рэпетытар Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Драздоў і яшчэ адзін саўладальнік цэнтра Аляксей Іваноў з канца снежня 2022-га знаходзяцца за кратамі. Спярша ім прысудзілі адміністрацыйны арышт, а потым пачалі крымінальную справу. Іх вітнавацяць ва ўдзеле ў пратэстах. Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.