У Беларусі прайшлі ператрусы ў рэпетыцыйным цэнтры "100 балаў": і ў Мінску, і ў рэгіянальных філіялах, паведамляе @radiosvaboda. Сілавікі забралі новую дырэктарку цэнтра Таццяну Карней. Прычына затрымання невядомая.
Вядомы рэпетытар, суўладальнік цэнтра "100 балаў» Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Драздоў і суўладальнік цэнтра Аляксей Іваноў з канца снежня 2022-га знаходзяцца за кратамі. Спачатку яны адбывалі на Акрэсціна адміністрацыйны арышт, а пасля ўзнікла крымінальная справа. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах. Беларускія праваабаронцы прызналі затрыманых палітвязнямі. У студзені іх перавялі ў СІЗА № 1 Мінска.
Адразу пасля затрымання Лівянтаў міліцыя заяўляла, што па дзейнасці цэнтра "100 балаў" праводзіцца праверка. Сцвярджалася, што ён ажыццяўляў ліцэнзійную дзейнасць, не з'яўляючыся ўстановай адукацыі.