Вы тут

Вызначыліся першыя чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Матч паміж дортмундскай "Барусіяй" і "Севільяй" / Reuters

Першымі ў чвэрцьфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў выйшлі клубы "Порту" і дортмундская "Барусія".

"Порту" прайграў "Ювентусу" 2:3 (першы матч — 2:1), але ўсё адно выйшаў у чвэрцьфінал. Дапамаглі тры галы, забітыя на чужым полі.

Дортмундская "Барусія" згуляла ўнічыю з іспанскай "Севільяй" — 2:2. Аднак у першай сустрэчы нямецкія футбалісты перамаглі іспанскі клуб (3:2).

Сёння пройдуць яшчэ дзве сустрэчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. "Пары Сен-Жэрмен" будзе гуляць супраць "Барселоны" (вынік першага матчу — 4:1) а футбалісты "Ліверпуля" сустрэнуцца з "Лейпцыгам" (2:0).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.