Выстаўленае абвінавачванне яшчэ 5 удзельнікам "масавых беспарадкаў"

Следчае упраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама сёння прад'явіла абвінавачванні найбольш актыўным удзельнікам масавых беспарадкаў 19 снежня — Дразду Д., Лобану У., Сакрэту Я., Мацукевічу В., Казакову С. па ч.2 арт.293 КК РБ ("Масавыя беспарадкі").

Як паведамляе прэс-служба МУС, астатнім удзельнікам масавых беспарадкаў — Вінаградаву П., Хамічэнку У., Федаркевічу А. — абвінавачванне будзе выстаўленае 5 красавіка.

Пры гэтым МУС абвяргае дачыненне Федаркевіча і Хамічэнкі да праваахоўных структур.

"Паводле сцвярджэння некаторых сродкаў масавай інфармацыі, Федаркевіч А. і Хамічэнка У. з'яўляліся "правакатарамі і агентамі беларускіх праваахоўных структур". Падчас следства вызначаныя ўсе факты іх супрацьпраўнай дзейнасці і абвергнутая інфармацыя аб іх датычнасць да праваахоўных органаў", — адзначаецца ў паведамленні МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі