Выратавальнікі і міліцыя пераходзяць на ўзмоцнены рэжым нясення службы

На ўзмоцнены рэжым нясення службы пераходзяць у Мінску міліцыянты і выратавальнікі. Гэта звязана з заўтрашнім святкаваннем Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Асаблівая ўвага ў сталіцы будзе звернутая на Кастрычніцкую плошчу, плошчу Перамогі, праспекты Пераможцаў, Машэрава і Незалежнасці.

Як паведамляе тэлеканал СТВ, святочныя мерапрыемствы адбудуцца ва ўсіх раёнах Мінску. Паўсюль, дзе запланаваныя масавыя мерапрыемствы, будуць дзяжурыць брыгады "хуткай дапамогі". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі