Выпусцілі чатырох затрыманых па "справе патрыётаў" (фота + відэа)

Выпусцілі чатырох затрыманых па "справе патрыётаў" (фота + відэа)

28 чэрвеня на волю з  СІЗА №1 выйшлі Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха і Віктар Данілаў, якіх у сакавіку затрымалі па "справе патрыётаў". Людзі, якія сабраліся каля следчага ізалятара, чакалі, што выпусцяць яшчэ кагосьці, не разыходзіліся. Каля 20-й гадзіны выйшаў прадстаўнік СІЗА №1 і паведаміў, што больш дакументаў на вызваленне ў іх пакуль няма, таму новых вызваленняў сёння не будзе. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 27 чэрвеня на волю з-за кратаў выйшлі Алесь Зiмнiцкі, Сяргей Стрыбульскі, Уладзiмір Фёдараў. Усіх іх падазравалі ў стварэнні "незаконнага ўзброенага фармавання". Ранейшае абвінавачанне ў падрыхтоўцы "масавых беспарадкаў" было знятае з-за адсутнасці доказаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі