Вы тут

Выпадак сібірскай язвы ў жывёлы зафіксаваны ў Столінскім раёне

pixabay.com

У Столінскім раёне Брэстчыны зафіксаваны выпадак сібірскай язвы. Небяспечная хвароба выяўленая ў каня, перадае БЕЛТА.

Здарэнне адбылося 10 жніўня. Жывёла належала жыхару вёскі Хотамель.

У прэс-службе Міністэрства сльскай гаспадаркі кажуць, што спецыялісты займаюцца дэзінфекцыяй у ачагу заразнай хваробы, праводзяць вакцынацыю пагалоўя, а таксама вядуць назіранне за клінічным станам жывёл і прымаюць іншыя меры.