Вынікі саміта NATO у Варшаве: пашырэнне ваеннай прысутнасці на ўсходзе

Вынікі саміта NATO у Варшаве: пашырэнне ваеннай прысутнасці на ўсходзе

Увечары 8 ліпеня генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянса Енс Сталтэнберг на прэс-канферэнцыі ў Варшаве агучыў галоўныя вынікі саміта NATO. Прынятае рашэнне пра пашырэнне ваеннай прысутнасці альянса на ўсходзе. У краінах Балтыі і ў Польшчы будуць створаныя чатыры шматнацыянальныя батальёны (у кожным будзе налічвацца ад 800 да 1200 чалавек). Вядома, што ў Польшчу сваіх салдат адправяць Злучаныя Штаты, у Літву — Нямеччына, у Латвію — Канада. Дэталі гэтага праекта будуць абмеркаваныя на наступным тыдні. Столтэнберг не змог сказаць, як доўга згаданыя падраздзяленні будуць знаходзіцца ў Польшчы і краінах Балтыі.

Енс Сталтэнберг заявіў, што сістэма супрацьракетнай абароны альянса выйшла на пачатковы ўзровень гатоўнасці.

На пытанне, ці абмяркоўвалася на саміце тэма Беларусі і чаму не была запрошаная беларуская дэлегацыя, генсек NATO нагадаў, што гэта выключна мерапрыемства прадстаўнікоў краін-чальцоў альянса. "Для нас важна падкрэсліць, што суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць краін, у тым ліку і Беларусі, захоўваецца", — сказаў Енс Сталтэнберг.

Таксама сёння NATO і ЕС падпісалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве. У ёй яны абавязаліся супрацьдзейнічаць "гібрыдным пагрозам". Падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі