Вынікі перамоваў Сечына з Лукашэнкам агучаныя не будуць

Вынікі перамоваў Сечына з Лукашэнкам агучаныя не будуць

Вынікі перамоваў Ігара Сечына з Аляксандрам Лукашэнкам, якія адбыліся раніцай 18 лютага, агучаныя не будуць. Прэс-служба кіраўніка Беларусі абмежавалася прэ-рэлізам, дзе распавяла толькі пра самы пачатак сустрэчы. А прэс-рэліз, які з'явіўся на сайце "Раснафты", утрымлівае толькі агульныя фразы і агульнавядомыя звесткі.

"Наколькі мы бачылі, усё ішло на ўзроўні праграмных фраз, маўляў, каштоўнае супрацоўніцтва, і яно будзе. Звыш за гэта вы ад нас наўрад ці нечага даможацеся", — адказалі Еўрарадыё на спробу ўдакладніць інфармацыю ў прэс-службе расійскай кампаніі.

Інфармацыю галоўрэда радыёстанцыі "Рэха Масквы" Аляксея Венедыктава пра тое, што Сечын прывёз Лукашэнку прапанову ад Уладзіміра Пуціна, у "Раснафце" не каментуюць. Аналітыкі звяртаюць увагу, што расійскі алігарх, верагодна, быў больш зацікаўлены ў сустрэчы, бо сам прыляцеў у Мінск. Аднак Сечын мог клапаціцца не пра палітычныя інтарэсы кіраўніцтва Расіі, а пра бізнес-інтарэсы самой "Раснафты". У Беларусі кампанія валодае 36 запраўкамі і пяццю нафтабазамі, а таксама трымае 21% акцый Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

У 2019 годзе "Раснафта" паставіла ў Беларусь 8,8 млн тон нафты. Гэта прыкладна палова ад усёй нафты, якую імпартавала Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube- канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі