Вынік паходу журналістаў да Ананіч: У нас цудоўная міліцыя

Вынік паходу журналістаў да Ананіч: У нас цудоўная міліцыя

Міністру інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч перадалі зварот больш як 150 журналістаў з просьбай акрэсліць сваю пазіцыю наконт збіцця карэспандэнта tut.by Паўла Дабравольскага.

Зварот перадалі Андрэй Аляксандраў і Алёна Шарамет-Андрэева, яны хадзілі на сустрэчу з міністрам інфармацыі, якая цягнулася гадзіну. У звароце кіраўніцу міністэрства іфнармацыі просяць дапамагчы наладзіць дыялог з МУС, каб журналістаў не збівалі. А журналісцкая супольнасць выказвае гатоўнасць дапамагчы з арганізацыяй курсаў для міліцыі, каб патлумачыць ім правы журналістаў: у прыватнасці, права прысутнічаць у будынку суда і на масавых акцыях.

Адказу ад міністра не было, яна паабяцала пачытаць зварот, але заявіла, што не мае падставаў не давяраць афіцыйнаму адказу МУС, дзе тлумачыцца законнасць дзеянняў міліцыі.

"Мы звярталі ўвагу, што Дабравольскі зняў пабоі, ёсць відэа і сведчанні людзей, па якіх версія міліцыі, мякка кажучы, не вытрымлівае крытыкі. Але яна сказала, што будзе кіравацца афіцыйным адказам", — кажа Андрэй Аляксандраў.

Лілія Ананіч увесь час спрабавала глядзець на праблему гвалту ў дачыненні да журналістаў праз адзін прыватны выпадак. Казала, што ў Беларусі дзейнічае заканадаўства і існуе дастаткова пляцовак для эфектыўнага дыялогу.

Главные тезисы часовой политинформации от Лилии Ананич для меня и Alona Sharamet-Andrejeva: "Профессия журналиста - созидать" (и модерировать форумы) и "У нас прекрасная милиция". Короче, созидаем дальше

Posted by Andrei Aliaksandrau on 1 Сакавік 2016

Міністр інфармацыі настойвала на тым, што журналісты мусяць быць канструктыўнымі, а прафесія журналіста — ствараць. Яна падкрэсліла, што ў нас “цудоўная міліцыя”, а журналістам параіла больш старанна і глыбока абмяркоўваць унутраныя праблемы, у тым ліку этыкі, уважлівей ставіцца да мадэравання форумаў і не скардзіцца.

Праблему давесці не атрымалася, мяркуе Андрэй Аляксандраў, але важна было звярнуць увагу міністэрства, што яна існуе.

"Мы настойліва хочам звярнуць увагу міністэрства, што праблема існуе і давесці, што нас шмат і мы дзейнічаем разам. Мы не толькі бачым, што ёсць праблема, але і  прапаноўваем шляхі вырашэння і заклікаем да нармальнага дыялогу з міліцыяй".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі