Вы тут

Выезду з Беларусі ў ЕС чакаюць больш за 1,5 тысячы фур

Менш за ўсё загружаны беларуска — латвійскі напрамак

Больш за 1,5 тысячы фур сабралася на мяжы Беларусі і ЕС ў 16.00 31 кастрычніка.

Па дадзеных Дзяржпамежкамітэта, больш за ўсё чэргі на беларуска — літоўскай мяжы. Каля пункта пропуску "Відзы" больш за 140 машын, у "Катлоўкі" — 240. Яшчэ больш за 240 фур на "Беняконях" і каля 190 на "Прывалцы".

На беларуска — польскай мяжы чакаюць больш за 210 кіроўцаў: каля 90 каля пункта "Брузгі" і больш за 120 у "Бераставіцы".

На беларуска — латвійскіх пропусках таксама чэргі. Больш за 170 фур на "Грыгораўшчыне", таксама больш за 100 на "Урбанах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.