Вы тут

Выезду з Беларусі чакае больш за тысячу фур

Пункт пропуску "Каменны Лог" / trans.info

Больш за тысячу фур чакае выезду з Беларусі на мяжы з ЕС, гэтая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта. Прычына затрымкі не паведамляецца.

Больш за ўсё фур чакае на мяжы з Літвой. Так, у пункце пропуску "Каменны Лог" выезду чакае больш за 320 машын, у "Беняконях" — больш за 270 грузавікоў, у "Відзах" і "Катлоўцы" 60 і 40 грузавікоў адпаведна.

На мяжы з Латвіяй у пунктах пропуску "Грыгораўшчына" стаіць больш за 180 машын, ва "Урбанах" больш за 10. На мяжы з Польшчай у пункце пропуску "Брузгі" чаргі чакае больш за 110 грузавікоў, а ў "Казловічах" і "Бераставіцы" — 100 і 50 адпаведна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.