Выбухі ў Кіеве і Харкаве — Расія атакуе Украіну ракетамі і дронами

У Кіеве ёсць пацярпелыя 

У Кіеве ёсць пацярпелыя  / @UA_National_Police

Расіяне атакавалі Украіну дронамі і ракетамі. Падчас начнога нападу з 15 дронов былі знішчаны 12, піша Hromadske са спасылкай на Паветраныя сілы Украіны. Аднак раніцай з'явіліся паведамленні аб новай пагрозе — у гэты раз акрамя дронаў расіяне задзейнічалі і крылатыя ракеты.

Па меншай меры чатыры ўдары было нанесена па Харкаўскай вобласці, паведаміў кіраўнік мясцовай ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў. Пакуль, паводле яго слоў, без пацярпелых.

Ёсць трапленні ў Харкаве. Пашкоджана нежылая інфраструктура, паведамляюць мясцовыя ўлады. Выбухі чулі і ў Кіеве, і ва Львоўскай вобласці. У Кіеве гарэў шматпавярховік, вядома аб 11 пацярпелых. У Мікалаеве таксама пашкоджаны жылыя дамы, каля 20 з іх засталіся без дахаў,  пашкоджаны газавыя і водаправодныя сеткі. Ёсць і параненыя. Адзін чалавек шпіталізаваны, іншым аказалі дапамогу на месцы.

Взрывы в Киеве и Харькове — Россия атаковала Украину ракетами и дронами
Наступствы расійскіх удараў / тут і далей фота @UA_National_Police
Взрывы в Киеве и Харькове — Россия атаковала Украину ракетами и дронами
Взрывы в Киеве и Харькове — Россия атаковала Украину ракетами и дронами

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі