Выбух у шматпавярхоўцы ў Кіеве: разбураныя 4 паверхі з 16-ці

Пасля выбуху пачаўся пажар / @dsns_telegram
Пасля выбуху пачаўся пажар / @dsns_telegram

Як мінімум два чалавекі загінулі ў выніку выбуху, які прагрымеў у 16-ці павярховым доме ў Кіеве. Пра гэта паведамляе мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко. Таксама вядома пра чатырох пацярпелых: дваіх забралі ў бальніцу, яшчэ дваім аказалі дапамогу на месцы. Выратаваны 18 чалавек.

Пошукавая аперацыя працягваецца. У доме разбураныя 4 паверхі. Выбух прагрымеў у 03.23. Пачаўся пажар. Ратавальнікі змаглі патушыць яго каля 5.45. Папярэдне ў ДСНС Украіны казалі, што прычынай магла быць успышка газу. Са слоў Клічко, "прычыну выбуху высвятляюць спецыялісты".

Взрыв в многоэтажке в Киеве: разрушены 4 этажа из 16-ти
Взрыв в многоэтажке в Киеве: разрушены 4 этажа из 16-ти
Выратавальныя працы на месцы выбуху працягваюцца /  @dsns_telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі