Вы тут

Выбухі ў Дортмундзе паліцыя назвала спланаваным нападам на "Барусію"

Фота: Reuters

Выбухі каля аўтобуса футбольнай каманды "Барусія" ўвечары 11 красавіка, былі мэтанакіраваным нападам. Пра гэта заявіў кіраўнік паліцыі Дортмунда Грэгар Ланге

Праваахоўнікі паведамілі, што каля месца нападу была знойдзеная запіска, аўтар якой узяў за сябе адказнасць за выбух. Сапраўднасць гэтага дакумента цяпер правяраецца. 

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 11 красавіка напярэдадні чвэрцьфінальнага матча футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Барусія" мусіла дома сустракацца з "Манака". Перад адпраўленнем клубнага аўтобуса з гатэля каля яго адбыліся тры выбухі. Пры гэтым пацярпеў іспанскі абаронца каманды Марк Бартра: аскепкамі шкла яму параніла руку. Футбольны матч быў перанесены на 12 красавіка.