Выбары новага старшыні АБФФ: супраць быў толькі прадстаўнік Брэста

Выбары новага старшыні АБФФ: супраць быў толькі прадстаўнік Брэста

27 сакавіка ў Мінску ў Доме футбола на справаздачна-выбарчай канферэнцыі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" быў абраны новы кіраўнік. Ім стаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Уладзімір Базанаў.

Падчас галасавання за новага старшыню федэрацыі футбола супраць быў толькі прадстаўнік Брэста Эдуард Белямук. Устрымаўся Уладзімір Люкевіч (ён таксама прадстаўляе горад над Бугам).

Уладзімір Базанаў змяніў на гэтай пасадзе Сяргея Румаса, які з мінулага года з'яўляецца прэм'ер-міністрам. Румас прысутнічаў на канферэнцыі, выступіў з дакладам пра працу АБФФ, пажадаў прысутным любіць футбол і сышоў (ён спаслаўся на службовыя абавязкі).

Уладзіміру Базанаву 61 год. Ён — ураджэнец Расіі, яго жонка — беларуска. У мінулым Базанаў быў вайскоўцам, служыў у Афганістане. Ён лічыць, што праблемы беларускага футбола трэба вырашаць з развіцця "дзіцяча-юнацкага вектару", з падрыхтоўкі маладых футбалістаў.

Выбары новага старшыні АБФФ: супраць быў толькі прадстаўнік Брэста
Уладзімір Базанаў / БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі