Вясляр Яўген Залаты стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды
![Яўген Залаты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/photo_2024-08-03_12-21-40.jpg.webp?itok=n_mkUfJj)
Яўген Залаты / @olympicteamby
Грабец Яўген Залаты заняў другое месца ў фінале Алімпійскіх гульняў. Яго змог абагнаць толькі немец Олівер Зейдлер.
Гэта трэці медаль беларусаў на Парыжскай Алімпіядзе.
Алімпійскія гульні праходзяць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. Ад Беларусі на Алімпіяду паехалі 17 спартоўцаў. Яны выступаюць у нейтральным статуце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.