Вярхоўны суд не змяніў смяротны вырак забойцу гомельскай студэнткі

Яго абвінавацілі ў жорсткім забойстве студэнткі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны Наталлі Емяльянчыкавай. Груноў быў прысуджаны да расстрэлу.



Як інфармуе БЕЛТА, судовая калегія разгледзела касацыйную скаргу на адкрытым судовым пасяджэнні. Было вырашана пакінуць скаргу Грунова і яго адваката без задавальнення, гаворыцца ў вызначэнні суда. Такім чынам, у асуджанага застаецца толькі права на прашэнне аб памілаванні.



Нагадаем, што Гомельскі абласны суд прызнаў, што Груноў забіў сваю знаёмую Наталлю Емяльянчыкаву 20 верасня 2012 года. Прычынай агрэсіі стала крыўднае слова, якое сказала дзяўчына ў яго адрас, калі яны адпачывалі ў адной кампаніі. Крыўда ўспомнілася падчас выпадковай сустрэчы ў грамадскім транспарце. Абвінавачаны падпільнаваў студэнтку ля пад'езда яе дома і нанёс ахвяры 102 удары нажом.



Фота — gp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі