Вярхоўная Рада Украіны — за прыпыненне дзеяння дамовы пра сяброўства з Расіяй

Вярхоўная Рада Украіны — за прыпыненне дзеяння дамовы пра сяброўства з Расіяй

6 снежня Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за прыпыненне дзеяння дамовы пра сяброўства і супрацоўніцтва з Расіяй. Прэзідэнцкі законапраект падтрымалі 277 дэпутатаў, інфармуе hromadske.ua. Закон пачне дзейнічаць на наступны дзень пасля афіцыйнага апублікавання. Паводле яго, дзеянне дамовы спыняецца з 1 красавіка 2019 года.

Спыненне дзеяння згаданай дамовы ў Кіеве тлумачаць узброенай агрэсіяй Расіі супраць Украіны. Апошні такі факт — захоп украінскіх караблёў і маракоў у Керчанскім праліве. А гэта парушае дамову.

Дамова аб сяброўстве і супрацоўніцтве Украіны і Расіі была падпісана ў 1997 годзе, ратыфікаваная ў 1998-м, а пачала дзейнічаць з 1 красавіка 1999 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі