Вярхоўная Рада не адправіла ўкраінскага прэм'ера ў адстаўку

Вярхоўная Рада не адправіла ўкраінскага прэм'ера ў адстаўку

Вярхоўная Рада не адправіла ўкраінскага прэм'ера Арсеня Яцанюка ў адстаўку. За яе прагласала толькі 194 дэпутаты, а патрабавалася не менш за 226. У аўторак да адстаўкі Яцанюка і генпракурора Віктара Шокіна заклікаў прэзідэнт Пётр Парашэнка. Шокін пайшоў, а Яцанюк — не. Наступны раз Вярхоўная Рада зможа разгледзець пытанне адстаўкі прэм'ера толькі на наступнай сесіі. Цікава, што сёння ўкраінскі парламент прызнаў працу кабінета незадавальняючай, і, тым не менш, вырашыў яго пакінуць.

Вярхоўная Рада не адправіла ўкраінскага прэм'ера ў адстаўку

Арсеню Яцанюку 41 год. Ён быў адным з лідараў Майдана падчас рэвалюцыйных падзеяў у Кіеве ў канцы 2013-га — у пачатку 2014-га года. Быў кіраўніком парламенцкай фракцыі Усеўкраінскага аб'яднання "Бацькаўшчына" і бліжэйшым паплечнікам Юліі Цімашэнкі. Аднак у верасні 2014 года апынуўся ў кіраўніцтве створанай партыі "Народны фронт". Пасаду прэм'ер-міністра займае з 27 лютага 2014 года.

За адстаўку Яцанюка даўно ўжо выступаюць самыя розныя палітычныя сілы. Яго ўрад не апраўдаў ускладзеных на яго надзеяў ды яшчэ рэгулярна трапляе ў скандальныя гісторыі, якія шакіруюць заходніх партнёраў Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі