Вы тут

"Вялікая размова" з Лукашэнкам будзе транслявацца ў жывым эфіры

Аляксандр Лукашэнка / ria.ru

1 сакавіка "вялікая размова" з Аляксандрам Лукашэнкам будзе транслявацца ў жывым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1", "Беларусь 24", а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Мерапрыемства пачнецца ў 10:30 і працягнецца прыблізна да 15:00.

На "вялікую размову" ў Нацыянальны выставачны цэнтр Белэкспа запрасілі больш за 200 чалавек — журналістаў, палітолагаў, эканамістаў, грамадскіх і рэлігійных дзеячоў, бізнесменаў, чыноўнікаў. БЕЛТА сабрала ўжо больш за 600 пытанняў, якія дасылаліся на электронную пошту. Першае падобнае мерапрыемства праходзіла ў лютым 2017 года і працягвалася больш за сем гадзін.