Вы тут

Вялікабрытанія і Канада далучыліся да санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі

Вялікабрытанія і Канада — за санкцыі / РБК

Вялікабрытанія і Канада далучыліся да санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі. 21 чэрвеня быў афіцыйна апублікаваны 4-ы пакет санкцый Еўрасаюза. У "чорны спіс" дадаліся 78 фізічных і 8 юрыдычных асоб.

Канада ўвяла санкцыі супраць 17 фізічных асоб (сярод іх — бізнесмены Аляксей Алексін, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Варабей) і 5 арганізацый (БелАЗ, "Новая нафтавая кампанія", МАЗ, "Белаэранавігацыя", Bremino Group), а Вялікабрытанія — супраць 11 фізычных асобаў і 2 арганізацый.

У панядзелак былі апублікаваныя і новыя санкцыі ЗША супраць афіцыйнага Мінска.

ЕС, ЗША, Вялікабрытанія і Канада выступілі з сумеснай заявай аб увядзенні ўзгодненых санкцый. У ёй падрэсліваецца агульная заклапочанасць сітуацыяй з правамі чалавека, з асноўнымі свабодамі ў Беларусі. У адказ на гэта і на пасадку пасажырскага самалёта Ryanair, затрыманне Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі і былі ўведзены санкцыі. Аўтары заявы заклікаюць улады Беларусі "спыніць рэпрэсіўную практыку ў адносінах уласнага народу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.