Вядомага экс-следчага Аляксандра Сушко асудзілі на тры гады "хатняй хіміі"

Аляксандр Сушко / sputnik.by

Аляксандр Сушко / sputnik.by

На тры гады "хатняй хіміі" асудзілі былога начальніка ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці, а потым спецыяліст кампаніі ў сферы кібербяспекі Group-IB Аляксандра Сушко, піша "Зеркало". Такі ж прысуд атрымала і ягоная жонка.

Абаіх судзілі паводле "народнага" 342-га артыкула КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Сушко затрымалі ў сакавіку гэтага года, а прысуд яму вынеслі 11 жніўня. Пасля вынясення прысуду экс-следчы вярнуўся дадому.

Як следчы Сушко вёў мноства гучных спраў, у тым ліку вялікую "справу айцішнікаў", па якой праходзіў Віктар Пракапеня. Пасля звальнення з органаў ён працаваў у Group-IB — буйной кампаніі ў сферы кібербяспекі, а потым — у яе даччынай кампаніі FACCT (Fight Against Cybercrime Technologies).

У 2020-м Сушко публічна выступіў за спыненне масавага гвалту і грамадскі дыялог.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі