Вячаслава Сіўчыка затрымалі на пахаванні дзядзькі
![Вячаслава Сіўчыка затрымалі на пахаванні дзядзькі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/siu4yk-2303.jpg.webp?itok=BZF9Q5GK)
Вячаслава Сіўчыка, лідара руху "Разам", затрымалі на пахаванні яго дзядзькі. Сябра руху "Разам" Алена Талстая паведаміла Радыё "Свабода", што Сіўчыка забралі ў аўтобусе, які ехаў на могілкі ў Навінкі пад Мінскам.
Па яе словах, апазіцыянера затрымлівалі невядомыя людзі ў чорнай вопратцы. Яны схапілі Сіўчыка, збілі яго, запхнулі ў аўтамабіль і вывезлі ў невядомым напрамку, кажа Алена Талстая.
Дарэчы, сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска разгледзеў адміністрацыйную справу на Сіўчыка і прысудзіў яму 15 сутак арышту за мітынг у Курапатах.