Вучні папрасілі Марыяну Шчоткіну падарыць школе мяккую мэблю

Вучні папрасілі Марыяну Шчоткіну падарыць школе мяккую мэблю

Намесніца Старшыні Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна наведала перад святамі Ждановіцкую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат. Візіт быў не з пустымі рукамі. Яшчэ ў мінулы раз вучні спецшколы папрасілі Марыяну Шчоткіну падарыць ім на Новы Год "мяккую мэблю". Вядома, што мэбля - галоўная мара дзяцей, а не новыя камп'ютары ў класс, ці нейкае мультымедыйнае абсталяванне для вучобы і гульняў. Вось спадарыня Шчоткіна і ажыццявіла "дзіцячую" мару.

Еўрарадыё вырашыла даведацца, што ж гэта за мяккая мэбля такая і навошта вучні папрасілі яе. Дырэктарка Ждановіцкай спецшколы Іна Волчак патлумачыла, што падарылі "мяккі куток":

"Быў падораны мяккі куток, ён цяпер стаіць у холе, каб дзеці, набегаўшыся і стаміўшыся, маглі на ім адпачыць".

Дзеці падзякавалі за падарунак і ўручылі Марыяне Шчоткінай і членам прэзідыума Беларускага саюза жанчын самаробныя сувеніры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі