Восем чалавек асуджаныя за раскраданне сродкаў на “Мінсккаапдругрэсурсах”

Восем чалавек асуджаныя за раскраданне сродкаў на “Мінсккаапдругрэсурсах”

Восем чалавек асуджаныя па справе раскрадання сродкаў на прадпрыемстве “Мінсккаапдругрэсурсы”. Як паведамляе тэлеканал АНТ, арганізатар злачыннай групы асуджаны на 10 гадоў зняволення. Яго саўдзельнікі правядуць за кратамі ад 3,5 да 7,5 гадоў. Ва ўсіх канфіскуюць маёмасць, а таксама суд забараніў фігурантам справы цягам некалькіх год займацца пэўным відам дзейнасці.

Старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Панамарова распавяла, што асуджаныя па гэтай справе вольна распарадзіліся сродкамі на закупку другаснай сыравіны ў насельніцтва. Гэтыя грашовыя сродкі, выдзеленыя на карт-рахункі нарыхтоўшчыкаў, фармаваліся ў выглядзе залішкаў. Сама другсыравіна закупалася па заніжаным кошце, а тая розніца, якая заставалася на карт-рахунках, — 30% ад усяго абароту грашовых сродкаў — прысвойвалася былым нарыхтоўшчыкам.

За год арганізатар злачыннай групы прысвоіў болей за мільярд рублёў. Рашэння суда па гэтай справе чакаюць яшчэ 14 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі