Ворсін: На старшыню федэрацыі хакея вылучацца не буду

Яўген Ворсін: “Пасля няўдала праведзеных чэмпіянатаў мяне здымалі, потым вярталі. Шмат было і аб’ектыўнага, і суб’ектыўнага. І нарэшце мне гэта надакучыла. Хто будзе абірацца, я называць не буду”.





Таксама Ворсін заявіў, што не будзе рэкамендаваць нікому свайго пераемніка.





Нагадаем, што на сусветных спаборніцтвах, якія завяршыліся ў Мінску 25 траўня, хакейная зборная Беларусі заняла сёмае месца.





Фота — ale.by