Візавае пагадненне Беларусь-ЕС набудзе моц праз 2 месяцы пасля заключэння

Візавае пагадненне Беларусь-ЕС набудзе моц праз 2 месяцы пасля заключэння

Пагадненні паміж Беларуссю і Еўрасаюзам аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі набудуць моц праз два месяцы пасля заключэння. Пра гэта кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дзірк Шубель распавёў у эфіры тэлеканала АНТ. 

20 верасня прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка вырашыў падпісаць згаданыя пагадненні. Згодна з імі, напрыклад, шэнгенская віза для беларусаў будзе каштаваць 35 еўра замест цяперашніх 60.

Каментуючы гэтую навіну, Шубель падкрэсліў, што ў ЕС патрабуецца ўзгадненне з боку ўсіх 28 дзяржаваў-чальцоў. "Нам таксама трэба будзе атрымаць згоду Еўрапейскага парламента пасля падпісання пагаднення. Але я настроены аптымістычна", — канстатаваў дыпламат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі