Віталя Рымашэўскага аштрафавалі за Курапаты на 735 рублёў
![Віталя Рымашэўскага аштрафавалі за Курапаты на 735 рублёў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rymasheuski-0802.jpg.webp?itok=LwzvcsqO)
29 кастрычніка суд Мінскага раёна аштрафаваў сустаршыню аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага на 735 рублёў (30 базавых велічыняў).
Нагодай стала тое, што Рымашэўскі стаяў на фоне бела-чырвонага белага сцяга і публічна выказваў меркаванне наконт рэстарана “Поедем поедим”, паведамляе прэс-служба БХД. Суддзя на пасяджэнні спытаўся, ці меў палітык дазвол на выказванне свайго меркавання і хто яму яго даў.
“Гэта ўсё, што трэба ведаць пра наш беларускі суд”, — пракаментаваў Рымашэўскі выказванні суддзі.