Вы тут

Віталь Лісаковіч забіў першы гол у Лізе чэмпіёнаў (відэа)

Віталь Лісаковіч зраўнівае лік / fclm.ru

Віталь Лісаковіч забіў першы гол у Лізе чэмпіёнаў. Беларускі футбаліст зраўняў лік у гасцявым паядынку 1-га тура групавога раўнда маскоўскага "Лакаматыва" з "Зальцбургам" — 2:2. Лісаковіч выйшаў на замену на 69-й хвіліне пры ліку 1:2 і вызначыўся ўжо праз шэсць хвілін.

"Першы матч у Лізе чэмпіёнаў і адразу гол — гэта мара, кажа Віталь Лісаковіч у інтэрв'ю клубнай прэс-службе. — Я маленькі быў, глядзеў па тэлевізары, як гуляюць. Атмасфера вядома ж не тая, усё інакш. Забіць пры няпоўным стадыёне — зусім іншае".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.