Віталь Кутузаў не прыедзе на матч зборных Беларусі і Ізраіля

У Віталя Кутузава павінен нарадзіцца сын, і ён не прыедзе на матч зборнай Беларусі і ізраільцян. Склад беларускай каманды, які паўтара тыдня таму быў агучаны галоўным трэнерам Берндам Штанге, змяняецца. Акрамя Юрыя Жаўнова і Аляксандра Юрэвіча, якія атрымалі траўмы, са спіса выбыў і Кутузаў.

Нагадаем, таварыскі матч адбудзецца ў Мінску 22 жніўня, якраз у тыя дні, калі ў нападаючага зборнай мусіць нарадзіцца ў Італіі сын.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі