Вішнёў: мінскае прыватнае выдавецтва "Галіяфы" закрываецца

Мінскае прыватнае выдавецтва "Галіяфы" закрываецца. Пра гэта ў гутарцы з mediazona.by заявіў яго заснавальнік Зміцер Вішнёў. Выдавецтва працавала амаль 15 гадоў, штогод выдавала да 50 найменняў кніг, а ў красавіку сёлета Міністэрства інфармацыі заявіла пра выяўленыя парушэнні і на тры месяцы прыпыніла яго дзейнасць. Гэты тэрмін прайшоў, і "Галіяфы" ўжо не адкрыліся.

"Я думаю, што "Галіяфы" трапілі пад каток зачысткі грамадскай супольнасці, — кажа Вішнёў. — ...Было б дзіўным, калі б кнігарні, выдавецтвы і друкарні заставаліся не ў полі зроку рэпрэсіўнай машыны... Кніжная прастора ў Беларусі радыкальна змяншаецца. Я не бачу на сённяшні дзень аніякіх перспектываў для яе развіцця. У краіне бясконцыя арышты і гвалт".

Чарга ў кнігарню "Галіяфаў" на Нямізе / facebook.com/zmicier.vishniou

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.