Віку Біран аштрафавалі яшчэ на 367,5 рубля

Віку Біран аштрафавалі яшчэ на 367,5 рубля

Суд Маскоўскага раёна Мінска 23 діпеня аштрафаваў ЛГБТ-актывістку Віку Біран за фотаздымак з плакатам каля Дома ўраду, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Дзяўчыну абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі — адзіночнага пікета. 

На судовым пасяджэнні 23 ліпеня разгоядаўся відэазапіс з камеры назірання. На ім было бачна, што Віка Біран фатагравалася на фоне Дома ўраду на працягу пяці секундаў. Суддзя Таццяна Мотыль палічыла віну дзяўчыны даказанай і аштрафавала на на 367,5 рубля (15 базавых велічыняў). 

Сябар актывісткі Андрэй Завалей напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку урывак з размовы паміж Вікай Біран і суддзёй: 

— 24 траўня вы сапраўды знаходзіліся на пл. Незалежнасці і трымалі ў руках плакат "Самі вы падробка", фатаграфаваліся, але не мелі намеру выказваць сваё асабістае стаўленне да ЛГБТ-супольнасці, а проста зрабілі фатаграфію, такая ваша пазіцыя?

— Так, высокі суд.

— З якой мэтай?

— Сфатаграфавацца, выкласці ў фэйсбук, атрымаць лайкі.

— Да справы далучаныя скрыншоты: вы казалі, што ў адказ на паведамленні МУС вы выказалі сваё меркаванне, што з'яўляецеся лесбіянкай і гэты працэс не прайшоў міма вас, вы адрэагавалі на гэтыя падзеі, даведваліся, што такое масавыя мерапрыемствы.

— Так, высокі суд.

— Вам не падабаецца пазіцыя МУС, і вы хацелі выказаць сваю пазіцыю?

— Пры дапамозе фатаграфіі, высокі суд.

— А з якой мэтай вы фатаграфаваліся ў гэтым месцы?

— Гуляла па гэтых вуліцах, падумала: прыгожыя будуць фатаграфіі.

— А чаму вы заяўлялі, што тыя людзі, "якія абражаюць мяне і маіх сяброў" сядзяць у гэтых будынках.

— Гэтыя людзі, высокі суд, сядзяць у вельмі прыгожых будынках.

16 ліпеня за аналагічны фатаздымак каля МУС Віку Біран аштрафавалі ў судзе Цэнтральнага раёна — таксама на 15 базавых. На краўдфандынгавай платформе "Талака" для дзяўчыны сабралі больш за 900 рублёў, каб кампенсаваць штраф актывісткі. 

24 траўня дзяўчына сфатаграфавалася з плакатам "Самі вы падробка" каля будынкаў МУС, КДБ і Дома ўрада. Такім чынам яна прарэагавала на гамафобныя заявы МУС і кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі