Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг турніра ў Мадрыдзе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўдала стартавала на турніры ў Мадрыдзе (прызавы фонд — 4 мільёна 185 тысяч долараў). У першым раўндзе спаборніцтваў яна перамагла амерыканку Венус Уільямс у двух сэтах — 6:4, 7:5.

Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 28 хвілінаў. Гэта шосты матч, якія згулялі паміж сабой Азаранка і старэйшая Уільямс і цяпер лік асабістых сустрэчаў складае 2:4. Пяпярэдняе перамога над славутай амерыканкай дасталася беларускай тэнісістцы сёлета на турніры ў Досе.

Наступнай саперніцай Азаранкі стане харватка Айла Тамлянавіч, якая напярэдадні перамагла швейцарскую тэнісістку Белінду Бенчыч.

Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова на сёлетнім турніры паспяхова прайшла два кваліфікацыйныя раўнды, але ў першым матчы асноўнай сеткі прайграла чацвёртай ракетцы свету Петры Квітавай — 6:3, 1:6, 4:6, інфармуе БЕЛТА.

Фота: eurosport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі