Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/4 фіналу US Open

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (20-е месца ў рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/4 фіналу US Open. 7 верасня яна выйграла ў двух сэтах у амерыканкі Варвары Лепчанкі (46-ы нумар у рэйтынгу) — 6:3, 6:4.

У 1/4 фіналу беларуска згуляе з румынкай Сімонай Халеп (2-е месца ў рэйтынгу), якая ў 1/8 выйграла ў немкі Сабін Лісіцкі (24) — 6:7, 7:5, 6:2.

Нагадаем, раней на адкрытым чэмпіянаце ЗША Азаранка выйграла ў чэшкі Люсі Градзецкай (56-ы нумар у рэйтынгу) — 6:1, 6:2, бельгійкі Яніны Вікмаер (92) — 7:5, 6:4, немкі Ангелікі Кербер (11) — 7:5, 2:6, 6:4.

У 2012 і 2013 гадах Вікторыя Азаранка выходзіла ў фінал адкрытага чэмпіянату ЗША, але двойчы прайгравала амерыканцы Серэне Уільямс, цяперашняй першай ракетцы свету.

Фота: Reuters