Вікторыя Азаранка стартавала на турніры ў Бірмінгеме з цяжкай перамогі

У аўторак, 16 чэрвеня, Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала на турніры ў Бірмінгеме. Яна выйграла ў двух сэтах у Варвары Лепчанкі, узбекскай тэнісісткі, якая выступае за ЗША — 7:6, 6:4. Упартая барацьба ішла ў першым сэце, які Вікторыя прайгравала з лікам 1:4, але ў выніку выйграла на тай-брэйку. У другім сэце беларуска мела значную перавагу — 4:1, але Лепчанка здолела зраўняць лік. Тым не менш, Вікторыя Азаранка адолела саперніцу.

Нагадаем, Азаранка займае ў рэйтынгу 25-е месца, Лепчанка — 38-е.

У другім крузе Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Зарынай Дзіяс з Казахстана (у яе 34-ы нумар рэйтынгу WTA). У аўторак яна выйграла ва ўкраінкі Кацярыны Бандарэнкі — 7:6 (9:7), 7:6 (7:5).

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі