Вікторыя Азаранка рыхтуецца выступіць на Уімблдоне

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая цяпер займае 25-ты радок у сусветным рэйтынгу, рыхтуецца згуляць на Уімблдонскім турніры. Літаральна два дні таму спартсменка вымушаная была зняцца з турніру ў Бірмінгеме з-за траўмы і не змагла выйсці на матч другога кола супраць Зарыны Дыяс.

Тым не менш Азаранка не лічыць гэтую траўму вялікай праблемай. Паводле паведамлення прэс-службы тэнісісткі, сур’ёзнага пашкоджання ў яе не было, проста Вікторыя адчула дыскамфорт, параілася з камандай і вырашыла зняцца з турніру. Цяпер спартсменка знаходзіцца ў Лондане і з ёй працуе фізіятэрапеўт Жан-П’ер Бруер. Чакаецца, што на турнір Вікторыя выйдзе ў добрай фізічнай форме.

Уімблдонскі турнір пройдзе на кортах Усеанглійскага лаун-тэніснага клуба з 29 чэрвеня па 12 ліпеня. Для Азаранкі ён стане юбілейным дзясятым. Яе найлепшым дасягненнем быў выхад у паўфінал у 2011 і 2012 гадах, нагадвае Прессбол.

Фота: eurosport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі