Вікторыя Азаранка прапусціць тэнісны турнір Citi Open у Вашынгтоне

Вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не прыме ўдзел у тэнісным турніры Citi Open у Вашынгтоне. Прычынай гэтага стала траўма правага пляча, паведамляе БЕЛТА. Азаранка павінна была стартаваць на гэтых спаборніцтвах 2 жніўня, але знялася з турніру.

Але ўжо 8 жніўня яна выступіць на турніры Rogers Cup у канадскім Таронта.

Цяпер Вікторыя Азаранка займае 19-е месца рэйтынгу WTA. Дарэчы, сёння, 31 ліпеня яна святкуе дзень народзінаў — беларускай спартсменцы спаўняецца 26 гадоў.

Фота: Eurosport

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі