Вікторыя Азаранка прабілася ў 3-е кола турніру ў Досе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка атрымала перамогу ў другім коле турніру ў Досе. 25 лютага яна ў напружаным трохсэтавым паядынку перамагла ўкраінку Эліну Світоліну6:3, 6:7, 6:1. Гэтая перамога дазволіць Вікторыі згуляць у трэцім коле спаборніцтваў, дзе яе саперніцай стане Каралін Вазняцкі з Даніі.

Нагадаем, што ў першым коле Азаранка лёгка перамагла ў двух сэтах немку Ангеліку Кербер — 6:0, 6:3. 

Ілюстратыўнае фота з сайта eurosport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі