Вікторыя Азаранка апусцілася на 20-е месца ў рэйтынгу WTA

У абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) Вікторыя Азаранка заняла 20-е месца. Тыдзень таму яна размяшчалася на 19-й пазіцыі.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка, Вольга Гаварцова, паднялася на два месцы — з 81-га на 79-е. А Аляксандра Сасновіч апусцілася з 122-га на 123-і радок. Узначальвае рэйтынг па-ранейшаму амерыканка Серэна Уільямс.


Сярод мужчын-адзіночак у беларускіх тэнісістаў найлепшую пазіцыю мае Уладзімір Ігнацік: з 210-га месца ён падняўся на 198-е. А Максім Мірны займае 38-е месца ў парным рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТП).

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі